Lyrics
Я сэрцам сонца п\'ю нектар.
Мой зрок у небе тоне.
Я – малады, прыгожы цар,
Хоць голаў не ў кароне.
З цудоўных мараў мой палац,
Да зорай ён сягае.
Ягоны чарадзейны бляск
Не знішчыць сіла злая.
Сэрца – сонца,
Дух мой – небам поўны.
Ад калыскі цар я,
Без кароны.
Мне словы – слугі і сыны,
А вершы – мая світа.
Пакуль астатнім сняцца сны,
Бяссоннем я спавіты,
Сэрца – сонца,
Дух мой – небам поўны.
Ад калыскі цар я,
Без кароны.
Written by: Valeria Dele, Лейб Найдус